Амерыканскі сенатар: ЗША могуць замарозіць рахункі «Газпрома» і расійскіх банкаў
Ёсць закон, які дае магчымасць казне ЗША прыняць меры супраць расійскіх актываў, карэспандэнцкіх рахункаў — там мільярды долараў, іх можна замарозіць цяпер, па загадзе Абамы. Пра гэта паведаміў сенатар ЗША ад штата Мічыган, старшыня Камітэта па ўзброеных сілах Сената ЗША Карл Левін падчас брыфінгу ў Кіеве, перадае УНІАН.
«Тых паўнамоцтваў, якія ў нас маюцца, дазваляюць дазваляюць ўвесці санкцыі супраць фінансаў, энергетыкі, машынабудавання і абароннага сектара Расіі, каб Пуцін заплаціў належную цану за незаконныя дзеянні Расіі супраць Украіны. Таксама павінны быць пакараныя расійскія спробы падарваць дэмакратычныя працэсы ва Украіне», — заявіў Левін.
«Ёсць закон, які дае загад казне ЗША прыняць меры супраць расейскіх актываў, карэспандэнцкіх рахункаў — там мільярды долараў, іх можна замарозіць зараз, выканаўчым загадам прэзідэнта ЗША Барака Абамы», — адзначыў Левін.
Ён дадаў: «Наяўныя паўнамоцтвы дастатковыя для прыняцця вельмі магутных мер санкцый супраць расійскіх банкаў, якія маюць карэспандэнцкія рахункі ў ЗША, у тым ліку «Газпрома».
Пасля анексіі Расіяй украінскага Крыму ЗША ўвялі санкцыі супраць РФ. Так, 20 сакавіка Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала спіс расійцаў, у дачыненні да якіх уведзены эканамічныя санкцыі. Гэты спіс уключае 20 чалавек, сярод якіх блізкія да Пуціна бізнесмены, чыноўнікі адміністрацыі Крамля і банк «Расія». Пасля гэтага міжнародныя аплатныя сістэмы Visa і MasterCard замарозілі аперацыі па картках банка «Расія».
22 красавіка прэм’ер -міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што адключэнне расейскіх банкаў ад міжнародных плацежных сістэм не павінна застацца беспакараным, і трэба «прывесці ў пачуццё» адпаведных замежных контрагентаў.
24 красавіка прэзідэнт ЗША Барак Абама абвінаваціў Расію ў невыкананні жэнеўскіх дамоўленасцяў па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне і дадаў, што ЗША могуць «ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі», калі яна працягне «грэбаваць дамоўленасцямі».