МЗС Украіны: Знікла сувязь з місіяй АБСЕ ў Данецкай вобласці. Іх маглі выкрасці тэрарысты

У Данецкай вобласці знікла сувязь з місіяй АБСЕ, іх маглі выкрасці. Пра гэта ў ходзе брыфінгу заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс.



osce.jpg

«У Данецкай вобласці знікла сувязь з верыфікацыйнай ваеннай місіяй АБСЕ. Па папярэдніх дадзеных, яны маглі быць выкрадзены тэрарыстамі. Калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, то АБСЕ і Украіна дадуць адэкватны адказ», — цытуе Перабійніса Цэнзар.нет.