ЗША працягнулі дзеянне візы для ўкраінцаў да 10 гадоў

ЗША працягнулі дзеянне візы для ўкраінцаў да 10 гадоў. Пра гэта на сваёй старонцы Twitter паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пайетт.



visa.jpg

«Я вітаю падаўжэнне дзеяння візы для ўкраінцаў да 10 гадоў — яшчэ адзін крок, каб прадэманстраваць нашу падтрымку украінцам», — цытуе допіс амбасадара УНІАН.

Нагадаем, што да гэтага максімальны тэрмін дзеяння візы ЗША для ўкраінцаў быў 5 гадоў. Не так даўно паведамлялася, што Еўракамісія прапанавала выдаваць шматразовыя шэнгенскія візы ўкраінцам з тэрмінам дзеяння 7 гадоў.