У Славянску пачаўся другі этап АТА: горад блакуецца
У горадзе Славянск Данецкай вобласці апоўдні пачаўся другі этап антытэрарыстычнай аперацыі, мэта якой — заблакаваць тэрарыстаў у населеным пункце. Пра гэта на брыфінгу заявіў в.а. кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі. Украінскія сілавікі прынялі рашэнне цалкам заблакаваць Славянск, каб не даць магчымасці сепаратыстам ўвесці падмацаванне.
![btr.jpg btr.jpg](/img/v1/news/full/btr.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«У рамках АТА спецпадраздзяленні пачалі другі этап аперацыі. Мы прынялі рашэнне цалкам заблакаваць Славянск, каб не даць магчымасці ўвесці падмацаванне і лакалізаваць гэтую праблему», — сказаў Пашынскі, словы якога прыводзіць ЛІГАБізнесІнформ.
Па словах Пашынскага, начная разведка пацвердзіла, што тэрарысты размясцілі некаторыя свае пункты ў дзіцячых садках і бальніцах. «Ніякай палітыкі няма. У Славянску класічныя тэрарысты, якія прыкрываюцца жанчына і дзецьмі», — адзначыў Пашынскі, дадаўшы, што ўсе тэрарысты будуць арыштаваныя або ліквідаваныя.
Нагадаем, 24 красавіка ў ходзе правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, падраздзяленнямі МУС і Міністэрства абароны Украіны былі дэблакаваныя і знішчаныя тры блокпаста незаконных узброеных фарміраванняў у паўночна-ўсходняй частцы Славянска. Падчас баявога сутыкнення да пяці тэрарыстаў былі знішчаны. З боку ўдзельнікаў АТА адзін баец атрымаў раненне.