Старшыня Савета Федэрацыі Расіі супраць увода войск ва Украіну

Старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Матвіенка настойвае на працягу перамоваў для вырашэння крызісу ва Украіне. Спікер лічыць, што неабходна дамагацца выканання ўжо дасягнутых дамоўленасцей.



btr_armiya_rossiya_reuters.jpg

«Нельга разглядаць такія сцэнары, не трэба кідацца абвінавачваннямі адзін у аднаго: Захад у Расію, Расія ў Захад», — заявіла яна журналістам, перадае ІТАР — ТАСС.

«Трэба садзіцца ўсім разам і працягваць дыялог, перамовы і дамагацца выканання тых дамоўленасцей, якія дасягаюцца. У гэтым ключы і залог поспеху», — упэўненая спікер РФ.

Матвіенка лічыць, што ў ЗША няма падставаў патрабаваць ўвядзення новых санкцый у дачыненні да Расіі. «Заклік Абамы да чарговай хвалі санкцый для нас незразумелы. Няма падстаў, няма ніякіх прычын нейкія ўжываць санкцыі ў дачыненні да Расіі», — сказала спікер верхняй палаты парламента Расіі.

Матвіенка выказала надзею, што «гэтыя заявы не будуць рэалізаваны». «Нам трэба далей разам працаваць для таго, каб выцягнуць Украіну з гэтага хаосу, з глыбокага крызісу», — падкрэсліла яна.