Лукашэнка прапанаваў Турчынаву «любую дапамогу»

Аляксандр Лукашэнка падчас ўчорашняй тэлефоннай размовы з в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым выказаў гатоўнасць аказаць Украіне любую дапамогу, таму што «гэта нашы людзі». Пра гэта Лукашэнка сёння сам распавёў на палях Магілёўскай вобласці.



ym5dvk_w465h262.jpg

«Мы не хацелі б братазабойчай вайны ва Украіне і мы не хацелі б, каб ва Украіне гінулі людзі. Таму што гэта нашы людзі», — заявіў сёння Лукашэнка.

«Мы вельмі заклапочаныя сітуацыяй ва Украіне. І самае страшнае наперадзе. Я лаю сваіх падначаленых, вашых начальнікаў, але яны хоць варушацца, сеюць, таму што заўтра хлеб патрэбен, малако, мяса, а без таго, каб пасеяць, ты ж нічога не збярэш. Там сёння няма гэтага працэсу фактычна. Дзе-нідзе толькі прыступілі да пасяўной кампаніі і ўжо яе выпусцілі. А дзесьці наогул гэта немагчыма», — смуткуе Лукашэнка.

«І людзі не бачаць перспектывы: навошта сеяць? А заўтра есці што? А дзяцей чым карміць? Таму гэта галоўная праблема, і я прэзідэнту (Турчынаву) ўчора сказаў: калі табе нешта трэба, то ты кажы, таму што заўтра будзе позна», — падзяліўся інфармацыяй беларускі кіраўнік.

«Мы, вядома, не хочам залазіць залішне ў гэтыя ўкраінскія праблемы, але гэта ў нашага парога. Таму я гэтак жа, як і вы, з болем гэта ўспрымаю, і ўчора прэзідэнту сказаў: скажы сам, калі нешта трэба ад Беларусі і чым я магу дапамагчы ў гэтым плане. Трэба будзе — здымі трубку, скажы, мы прыйдзем і дапаможам», — падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле АФН