АФН: стварэнне ЕАЭС можа быць перанесенае

Стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза можа быць перанесенае на больш позні тэрмін.



eaes.jpg

Такую выснову робіць Агенцтва фінансавых навінаў, аналізуючы план візіта Уладзіміра Пуціна ў Беларусь. Гэты візіт мае адбыцца 29красавіка.

Як паведамляе АФН, пасля запланаванага на 29 красавіка ў Мінску саміту Мытнай тройкі Пуцін і Лукашэнка правядуць двухбаковыя перамовы. Пра гэта расказаў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.

Паводле яго слоў, будуць абмяркоўвацца сітуацыя на Украіне і пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, а таксама “Чакаецца , што Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць ключавыя знешнепалітычныя тэмы, у тым ліку сітуацыю на Украіне, сумесную працу па далейшым умацаванні СНД — з улікам старшынства Мінска другі год запар у гэтай арганізацыі”, — адзначыў Ушакоў.

Ён не ўдакладніў чарговасць абмеркавання пытанняў. Аднак менавіта гэты аспект двухбаковых зносін Лукашэнкі і Пуціна ўяўляе найбольшую цікавасць, як уласна і чарговасць правядзення мерапрыемстваў 29 красавіка.

Той факт, што сустрэча сам-насам пройдзе ўжо пасля саміту, на думку АФН кажа аб тым, што пытанне адмены для Беларусі абавязацельства па пераліку экспартных нафтапошлінаў ў бюджэт РФ з 1 студзеня 2015 года не будзе вырашана 29 красавіка і, хутчэй за ўсё, не будзе пакуль вырашана у прынцыпе — гэта абавязацельства захаваецца для Беларусі і ў 2015 годзе. Не выключана, што з-за гэтага і стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза можа быць перанесена з 1 студзеня 2015 года на больш познюю дату, напрыклад, на 1 студзеня 2018 года.

Але акрамя пошлін ёсць яшчэ адна важная для Беларусі эконмическая тэма — жывыя грошы ў выглядзе пазык або крэдытаў для папаўнення ЗВР і падтрымкі курсу беларускага рубля. І тэма будзе наўпрост звязана з пазіцыяй Беларусі па ўкраінскім пытанні, уключаючы падтрымку або не падтрымку Мінскам расійскай агрэсіі ва Украіне.