Лукашэнка звяртаецца з пасланнем да беларускага народа
У Доме ўраду Лукашэнка звяртаецца са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

У Доме ўраду сабраліся дэпутаты і сенатары. На мерапрыемства таксама запрошаныя вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы, члены ўраду, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйных прадпрыемстваў, дыпламаты.
Жывая трансляцыя вядзецца на тэлеканале “Беларусь 1" і на першым канале беларускага радыё.
Больш падрабязна пра тое, што скаў кіраўнік Беларусі сваім гармадзянам, чытайце пазней у аналітычным артыкуле Сяргея Пульшы.