Праваабаронцы і журналісты Віцебску выказалі салідарнасць з загінулымі ў Парыжы калегамі

На знак ушанавання  памяці ахвяраў тэракту яны сфатаграфаваліся з плакатамі, на якіх было напісана «Je suis Charlie» («Я — Шарлі»). І ўсклалі кветкі да сцяны з вядомым ў горадзе графіці — малюнка з клеткамі і птушкамі.



2015_01_10_levinau.jpg

П. Левінаў, фота з Facebook

Гэты малюнак сімвалізуе свабоду прэсы і выказвання меркаванняў, лічыць праваабаронца, сябар ГА “БАЖ” Павел Левінаў. Таму менавіта гэтае месца была абрана для ўскладання гваздзікоў з жалобнай стужкай.

baj.by__sites_default_f_426022ab784ea7862616b55737bb6a86.html

Графіці на будынку №39 па вуліцы Ільінскага ў Віцебску сапраўды стала знакавым: за фотасесію ў гэтым месцы, праведзеную ў пачатку лістапада, віцебскіх журналістаў і актывістаў суд Чыгуначнага раёна пакараў грашовымі штрафамі і суткамі арышту. У тым, што некалькі чалавек сфатаграфаваліся з папяровымі клеткамі і птушкамі-арыгамі, а фотаздымкі з'явіліся ў інтэрнэце ў дзень правядзення міжнароднай кампаніі салідарнасці "Станем за журналістыку", міліцыя і суд убачылі парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства. Фотасесію кваліфікавалі як "несанкцыянаванае пікетаванне".

Фотаздымкі віцебскіх журналістаў і праваабаронцаў, якія цяпер сфатаграфаваліся з плакатамі «Je suis Charlie», размешчаныя на мясцовым праваабарончым сайце “Віцебская вясна”, а таксама на Фэйсбук-старонцы Паўла Левінава.

 Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"