Прыцягнуць увагу да рэстаўрацыі кірхі спрабуюць праз арганныя канцэрты

Дабрачынныя канцэрты ў гродзенскай лютэранскай кірсе — гэта спосаб паказаць, што помнік архітэктуры можа быць не толькі рэлігійным, але і культурным цэнтрам. Таксама гэта спроба знайсці сродкі, каб працягнуць рэстаўрацыю, што спынілася вясною.



get_img1k70jue8.jpg

Рэстаўрацыя кірхі прадугледжвала аднаўленне яе фасадаў, упарадкаванне навакольнай тэрыторыі, а таксама аднаўленне страчанага пасля вайны 12-мятровага шпіля. Але, праз недахоп сродкаў, была праведзена толькі частка працы. Рабочыя правялі гідраізаляцыю і ўзмацненне фундаментаў, упарадкавалі тэрыторыю і збілі старую тынкоўку. На большае грошай не хапіла.

get_img?ImageId=42517

Як патлумачыў пастар Уладзімір Татарнікаў, агулам кірха мела атрымаць каля трох мільярдаў рублёў у якасці ахвяраванняў ад трох буйных гарадзенскіх прадпрыемстваў. Але ў выніку адзін мільярд пералічыла толькі “Контэ СПА”. Больш за тое — лютэранская супольнасць нечакана апынулася даўжніком, бо падрадчык запатрабаваў за выкананую працу на 400 мільёнаў больш, чым было дамоўлена.

get_img?ImageId=42511

Пра гэта маглі даведацца наведнікі дабрачыннага канцэрту, што прайшоў у кірсе 17 ліпеня. Сваё майстэрства прэзентаваў арганіст з Санкт-Пецярбурга Міхаіл Мішчанка, які пазнаёміў гарадзенцаў з творчасцю заходнееўрапейскіх кампазітараў ХХ ст. Хаця, вядома, у праграме не абыйшлося і без Баха. Праграма “Медытацыі і маршы для аргана” складаецца з дзвюх частак і гарадзенцы яшчэ маюць магчымасць пачуць гукі новага аргана 18 ліпеня, у 18.00. Што праўда, пастар Уладзімір папярэджвае, што вольных месцаў на канцэртах у кірсе не бывае ніколі, таму варта пастарацца прыйсці загадзя.

get_img?ImageId=42514

get_img?ImageId=42518

get_img?ImageId=42519

get_img?ImageId=42516

Канцэрт Мішчанкі — ужо трэці з моманту афіцыйнага адкрыцця аргана ў кірсе, якое прайшло ў час Фестывалю нацыянальных культур. Гэтым летам запланаваны яшчэ адзін канцэрт — ён пройдзе 6 жніўня. Наступныя два канцэрты — з удзелам арганістаў з Польшчы і Нямеччыны — маюць прайсці восенню.

Стан сценаў кірхі пагражае і каштоўнаму аргану, які ў гэтым годзе нарэшце ўдалося прывезці з Германіі. Наведнікі канцэртаў могуць бачыць, што трэшчыны ёсць не толькі звонку, але і ўсярэдзіне. Па словах пастара, надзвычай важна паспець атынкаваць кірху да халадоў, бо ад вільгаці і марозаў стан голых сцен толькі пагоршыцца.

get_img?ImageId=42513

get_img?ImageId=42520

Ахвяраванні, сабраныя на канцэртах, гэта кропля ў моры патрэб і лютэранская грамада не спадзяецца з іх дапамогай сабраць усю суму, якую мае выплаціць падрадчыку. Хутчэй канцэрты павінны папулярызаваць арганную музыку, паказаць мясцовым уладам вартасць кірхі як культурнага цэнтра, а таксама дапамагчы знайсці ахвярных спонсараў. Тым больш, што гарадзенскія лютэране плануюць зладзіць у наступным годзе ў Гродне першы міжнародны фестываль арганнай музыкі на базе кірхі. Ужо ёсць музыкі, зацікаўленыя ў тым, каб выступіць.

get_img?ImageId=42515

get_img?ImageId=42516

www.t-styl.info