
Напрыклад, у меню на новым сайце, гэтак жа як і ў расійскага брэнда «Смачна — і кропка», няма «Біг Мака», «МакЧыкен Прэм'ер» страціў прыстаўку «мак», а «Філе-о-фіш» зараз называецца «Фіш Бургер».


У пачатку лістапада, нагадаем, з'явілася інфармацыя, што рэстараны «Макдональдс» пад кіраваннем «КСБ Віктары Рэстараны» праз некалькі тыдняў працягнуць працу пад расійскім брэндам «Смачна — і кропка».

Па тэлефоне ў некалькіх кропках сталічнай сеткі аператары адказалі, што яны працуюць у звычайным рэжыме і адносяцца да сеткі «КСБ Віктары Рэстараны» — і не называюцца ні «McDonald's», ні «Смачна — і кропка». Ці з'явіцца ў перспектыве другая назва, супрацоўнікі не змаглі адказаць. А таксама папярэдзілі, што ў звыклых сняданках бекону больш не будзе, але ўсё астатняе ёсць. І нават Coca-cola.