«Рэпарцёры без межаў» — пра «Витебский курьер» і Баразенку
Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў выказвае шкадаванне з нагоды адвольнай канфіскацыі накладу незалежнай штотыднёвай рэгіянальнай газеты “Витебский курьер. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце арганізацыі 16 студзеня.
Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў выказвае шкадаванне з нагоды адвольнай канфіскацыі накладу незалежнай штотыднёвай рэгіянальнай газеты “Витебский курьер.
Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце арганізацыі 16 студзеня.
"Акт цэнзуры на такім узроўні непрымальны, — заяўляюць “Рэпарцёры. — Раз і назаўсёды ўлады павінны спыніць спробы прадухіліць распаўсюд незалежных газет. І Расія павінна нагадаць свайму суседу пра павагу да "адзінай інфармацыйнай прасторы", агульнай для дзвюх краін ".
Арганізацыя падкрэслівае: штотыднёвік афіцыйна зарэгістраваны ў Расіі і, як і сотні расійскіх перыядычных выданняў у вольным доступе ў Беларусі, мае права распаўсюджвацца без абмежаванняў. У межах Мытнага саюза дзве краіны звязаныя пагадненнем, якое прадугледжвае сумесную "інфармацыйную прастору". Муніцыпалітэт Віцебску адмовіўся даць газеце ліцэнзію на распаўсюд, і гэтае рашэнне было падтрымана Вышэйшым гаспадарчым судом ў 2010 годзе.
“Дзякуючы свайму незалежнаму статусу “Віцебскі кур'ер змог стаць часткай медыя-прасторы з моманту заснавання ў верасні 2009 года. Да лютага 2010 года тыраж газеты вырас з 1000 да 10000. Тым не менш, “ВК быў выключаны з афіцыйнай сеткі распаўсюду і цяпер распаўсюджваецца на добраахвотнай аснове, — адзначаюць “Рэпарцёры.
Арганізацыя таксама патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Аляксандра Баразенкі — журналіста “Белсата, які быў арыштаваны 9 студзеня і асуджаны на турэмнае зняволенне тэрмінам 11 дзён за здымкі пікету каля КДБ у Мінску.
rsf.org, пераклад БАЖ