Рэпрэсіі: эфект спружыны

      “Калі занадта пераціснуць, можа выбухнуць, — такую думку наконт рэпрэсій выказаў Яўген Іванюк, давераная асоба экс-кандыдата А. Міхалевіча.      “Лукашэнка выдатна разумее, што гэта сапраўды першыя выбары, на каторых ён рэальна не набраў 50 працэнтаў галасоў, — адзначыў актывіст. — Калі пра 2006 год яшчэ можна спрачацца, набраў ён ці не набраў, то зараз дакладна не набраў. І гэта паказвае і яго рэакцыя, і яго дзеянні.



a292f1c5874b2be8395ffd75f313937f.jpg

      “Калі занадта пераціснуць, можа выбухнуць,— такую думку наконт рэпрэсій выказаў Яўген Іванюк, давераная асоба экс-кандыдата А. Міхалевіча.

     “Лукашэнка выдатна разумее, што гэта сапраўды першыя выбары, на каторых ён рэальна не набраў 50 працэнтаў галасоў, — адзначыў актывіст. — Калі пра 2006 год яшчэ можна спрачацца, набраў ён ці не набраў, то зараз дакладна не набраў. І гэта паказвае і яго рэакцыя, і яго дзеянні.

       Гэта проста псіхоз. Я мяркую, што ён хоча ад тых, хто зараз застаўся за кратамі, менавіта асабістага прызнання. Каб яны прызналі, што ён перамог. 

      “Забіралі амаль усіх кандыдатаў, хто быў альтэрнатывай Лукашэнку, — нагадаў Яўген Іванюк пра затрыманні адразу пасля выбараў. У тым ліку і Аляксея Міхалевіча, не радыкальнага крытыка ўлады. Бо, як мяркуе яго давераная асоба, разлічвалі , што з кандыдатам “магчыма, атрымаецца дамовіцца. “Верагодна, што ён адмовіўся нешта рабіць, пра нешта выказвацца. І з-за гэтага яго трымаюць за кратамі і не выпускаюць. Выглядае на тое, што ад яго штосьці хочуць. Як і ад ўсіх астатніх, — лічыць актывіст.

      На думку Яўгена, ў СІЗА КДБ апынуліся розныя грамадскія і палітычныя лідары, каб запужаць “розныя ўзроставыя катэгорыі. Астатніх грамадзян, каго не арыштавалі падчас акцыі 19 снежня, зараз масава выклікаюць ў міліцыю. “Менавіта каб запалохаць, — так расцэньвае гэтыя дзеянні Яўген Іванюк.

      “Кагосьці запалохаюць, безумоўна. У кагосьці гэта выкліча адваротную рэакцыю. Чым больш на чалавека ціснеш, як на спружыну, тым мацнейшая сіла ў адказ. Запалохаць цалкам усіх нерэальна, — падкрэсліў актывіст.