Рыхтуецца альтэрнатыўная справаздача аб рэалізацыі ў Беларусі Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю

Два гады таму Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю. Па патрабаваннях Канвенцыі, Беларусь павінна прадставіць першую справаздачу праз два гады.

un_3.jpg

Офіс па правах людзей з інваліднасцю выступіў арганізатарам рэдакцыйнай групы, якая падрыхтуе Альтэрнатыўную справаздачу аб імплементацыі Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.
Праца над Альтэрнатыўнай справаздачай будзе праходзіць у верасні-снежні 2018 года. Да яе стварэння Офіс па правах людзей з інваліднасцю запрашае ўсіх зацікаўленых.
Галоўная мэта справаздачы — даць Камітэту па правах людзей з інваліднасцю ААН аб’ектыўную інфармацыю аб становішчы людзей з інваліднасцю ў Беларусі. Чакаецца, што міжнародная супольнасць вывучыць дзяржаўны і альтэрнатыўныя даклады і прапануе рэкамендацыі па паляпшэнню сітуацыі.
— Гэта справаздача зацікаўленых асобаў з НКО, магчыма прадстаўнікоў бізнесу і дзяржаўных устаноў. У ёй будуць адлюстраваны не толькі лічбы і дадзеныя, а таксама ацэнкі сітуацыі з боку розных асоб з інваліднасцю. Безумоўна, мы выпрацуем рэкамендацыі для прагрэсу ў рэалізацыі Канвенцыі.
Дадзеная справаздача аналагічная планавай справаздачы, што падаецца ў Камітэт па правах інвалідаў ААН, якую дзяржаўным структурам прыйдзецца рыхтаваць пасля ратыфікацыі міжнароднага дакумента: спачатку праз два гады, у далейшым — кожныя чатыры. Кааліцыя з васьмі арганізацый, якія працуюць з тэмай інваліднасці, раней ужо рыхтавала падобную справаздачу ў 2016 годзе. Яна дазволіла вызначыць сітуацыю з правамі людзей з інваліднасцю на момант ратыфікацыі Канвенцыі.
Нагадаем, што Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю 28 верасня 2015 года, 8 гадоў праз напісання дакумента. Беларусь стала апошняй краінай у Еўропе, якая прыняла дакумент.
Паводле thinktanks.by