Беларусы — чэмпіёны па спажыванні бульбы ў СНД

Беларусь займае 1-е месца ў краінах СНД па спажыванні бульбы на душу насельніцтва. Пра гэта журналістам распавяла намеснік начальніка аддзела спажывецкага рынку МАРТ Таццяна Краснюк.


potatoes.jpg

Лідары СНД

«У Беларусі ўжываюць 171 кг бульбы ў год на душу насельніцтва. Для параўнання: ва Украіне — 140 кг, у Расіі — 113 кг», — прывяла дадзеныя Т. Краснюк.
Пры гэтым яна адзначыла, што беларусы па ўжыванні бульбы перавышаюць рацыянальную норму, вызначаную Міністэрствам аховы здароўя краіны, — 129,1 кг у год.
«Па ўжыванні фруктовай і пладова-ягаднай прадукцыі мы, наадварот, не дацягваем да нормаў», — звярнула ўвагу прадстаўнік міністэрства. «У Беларусі іх спажыванне складае 90 кг на душу насельніцтва пры норме 98 кг», — дадала Т.Краснюк.

Лідары ЕС

Цікава, што ў ЕС чэмпіёнам па паяданні бульбы з’яўляюцца ірландцы, якія з’ядаюць у сярэднім па 145 кг бульбы ў год. Таксама лідзіруючыя пазіцыі ў справе паглынання бульбы займаюць жыхары Польшчы і краін Балтыі. Там за год адзін чалавек у сярэднім з’ядае больш за 130 кг бульбы, між тым як у Германіі — толькі каля 75 кг, г.зн. амаль у два разы менш.
Паводле interfax.by