Сацінтэрн патрабуе
Міжнародная супольнасць чакае, што ўсе арыштаваныя 19 снежня будуць вызваленыя. Неадкладна і без усялякіх умоваў. Пра гэта заявіў падчас свайго прыезду ў Беларусь генсек Сацыялістычнага
інтэрнацыяналу Луіс Аяла.
“Я прыехаў сюды з вельмі яснай мэтай — дабіцца дакладнага разумення, што адбылося ў Беларусі пасля 19 снежня, — адзначыў ён на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20
снежня.
Міжнародная супольнасць чакае, што ўсе арыштаваныя 19 снежня будуць вызваленыя. Неадкладна і без усялякіх умоваў. Пра гэта заявіў падчас свайго прыезду ў Беларусь генсек Сацыялістычнага
інтэрнацыяналу Луіс Аяла.
“Я прыехаў сюды з вельмі яснай мэтай — дабіцца дакладнага разумення, што адбылося ў Беларусі пасля 19 снежня, — адзначыў ён на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20
снежня.
“Мы былі вельмі шакаваныя, — пракаментаваў спадар Аяла падзеі ў Беларусі. Паводле яго словаў, існуюць канстытуцыйныя механізмы, каб спраўляцца з узнікаючымі праблемамі, у
тым ліку і падчас выбараў. “І мы бачылі 19 снежня, што законныя метады іх вырашэння не прымяніліся. Шлях вырашэння праблемаў быў зачынены. Узровень гвалту пасля выбараў пераўзышоў усе
магчымыя ўяўленні. Асабліва гэта тычыцца дэманстрацыі, якая адбылася пасля выбараў, — лічыць ён.
Сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі Луіс Аяла назваў “непрымальнай. “Мы абавязаны трымацца агульных правіл, — падкрэсліў спадар Аяла. — Каб былі
дэмакратычныя выбары. І гэта правіла працуе паўсюль. Людзі выйграюць і прайграюць выбары. Яны не абавязаны выйграюць усе выбары. І ў палітыцы зараз няма іншых шляхоў. Адзіны сродак — гэта
дэмакратычны шлях. Калі ў вас няма дэмакратыі, няма свабодных выбараў, вы проста выключаны з рэгіянальнай супрацы. З усіх арганізацый і інстытутаў. Няма дэмакратыі — ні ў чым не
ўдзельнічаеце. Ні ў палітычным, ні ў эканамічным жыцці.
Луіс Аяла 19 студзеня сустрэўся ў Мінску з сябрамі дзвюх сацыял-дэмакратычных партый, прадстаўнікамі штабоў экс-кандыдатаў, праваабарончых арганізацый “Вясна,
“Салідарнасць, Цэнтра па правах чалавека і Беларускага Хельсінскага камітэта. Луіс Аяла таксама паведаміў, што Сацінтэрн, адзначаючы прыярытэт беларускай сацыял-дэмакратыі, плануе
наладзіць сусветны кангрэс Сацінтэрна 2011 года ў Мінску.
“Ад імя сваіх таварышаў, ад імя сваёй арганізацыі, а таксама проста як чалавек я заклікаю ўлады краіны і прашу прэзідэнта неадкладна вызваліць палітычных вязняў. Усіх, хто быў затрыманы 19
снежня, — зрабіў заяву падчас сустрэчы з журналістамі генеральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыяналу.