Сцяна ганьбы

У Дзень правоў чалавека моладзевыя актывісты “пабудавалі ля Мінскага гарвыканкама “сцяну ганьбы. Яны ўсталявалі 10 снежня стэнды, на якіх размясцілі заявы з адмовамі ў правядзенні акцый.

Актывісты кампаніі “Грамадзянін падалі 25 лістапада адразу 500 заяў на правядзенне вулічных мерапрыемстваў. Мэтамі іх правядзення пазначылі разнастайныя — ад падтрымкі аматараў рок-музыкі, аматараў мёду ці салёных агуркоў да абароны жар-птушкі. Ніводнай акцыі гарвыканкам не дазволіў.



acf922154627f6788918f03c42b123cd.jpg

У Дзень правоў чалавека моладзевыя актывісты “пабудавалі ля Мінскага гарвыканкама “сцяну ганьбы. Яны ўсталявалі 10 снежня стэнды, на якіх размясцілі заявы з адмовамі ў правядзенні акцый.
Актывісты кампаніі “Грамадзянін падалі 25 лістапада адразу 500 заяў на правядзенне вулічных мерапрыемстваў. Мэтамі іх правядзення пазначылі разнастайныя — ад падтрымкі аматараў рок-музыкі, аматараў мёду ці салёных агуркоў да абароны жар-птушкі. Ніводнай акцыі гарвыканкам не дазволіў.
Як адзначылі актывісты, і ва Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і ў Канстытуцыі гарантуецца свабода сходаў. “Мы падалі заяўкі на зусім розныя тэмы, — адзначыў прадстаўнік кампаніі Мікіта Красноў. — Вы бачылі, што  тут ёсць спартыўныя, ёсць смешныя тэмы, ёсць палітычныя і г.д. Па ўсім гэтым заяўкам была нам дадзена адмова. Мы гэтай акцыяй паказваем, што ў Беларусі не існуе свабоды сходаў. Што няма магчымасцей для грамадзяніна выказваць сваю пазіцыю па любым пытанні.
Моладзевыя актывісты заявілі, што не згодны з гэтым. “Любое мерапрыемства, якое праходзіць у горадзе Мінску і ў Рэспубліцы Беларусь, павінна мець заяўляльны прынцып. Гэта значыць, што грамадзяне павінны проста заяўляць аб тым, што яны яго праводзяць, — сказаў Мікіта Красноў.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама Сяргей Хільман запатрабаваў ад моладзі разысціся: “Прашу спыніць пікетаванне ў гэтым месцы. Дадзенае мерапрыемства Мінгарвыканкамам тут не дазволена. Вы парушаеце закон Рэспублікі Беларусь аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.
Мікіта Красноў: “Мы звярнуліся да вас 500 разоў. І вы адмовілі 500 разоў. Звярнуцца нам яшчэ 501-ы раз? Каб вы нам яшчэ раз адмовілі? Навошта? Сёння Дзень дэкларацыі правоў чалавека. Мы маем права на сходы. Мы маем права выказваць сваё меркаванне. Маем права выказваць пратэст з-за такіх адносінаў да нас, як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць права збірацца разам па любым тэмам.
Намеснік начальніка ГУУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ігар Яўсееў загадаў: “Я даю вам роўна 5 хвілін згарнуцца. Ваша парушэнне ўсё зафіксавана, завідэадакументавана. І вы будзеце прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Калі вы не ўбераце свае два стэнды і не згорнеце сваю так званую дзейнасць па пікетаванні, мы прымем адпаведныя меры. Я вас папярэдзіў, 5 хвілін пайшло.


Моладзь разгарнула плакаты і са скандаваннем “Свабоду! пайшла ў накірунку Кастрычніцкай плошчы. “Забаранілі сустракацца з дзяўчынаю, “Нам не дазваляюць сустракацца з аматарамі вавёрачак, “Нам забаранілі глядзець на месяц, “Чаму нельга збірацца разам? — было напісана на плакатах. Міліцыя спрабавала спыніць моладзь. “Сказалі, што наша шэсце незаконна і што будуць адміністрацыйныя меры супраць нас ужыты. Але мы пойдзем далей, — паведаміў актывіст Вячаслаў Дзіянаў. Ніякія знакі не нагадвалі пра праваахоўныя органы. Усе міліцыянты на чале з начальнікам былі апранутыя па-спартоваму і ў шапачках. Па дарозе яны адцяснялі маладых людзей, у выніку чаго на плошчу дайшлі каля 15 чалавек. Прыкладна столькі ж, як паведаміў Мікіта Красноў, туды не патрапілі. “У гэтай акцыі ўдзельнічаюць студэнты. Іх пужалі, што яны будуць выключаны з універсітэтаў, — сказаў ён. Ля знака “нулявы кіламетр акцыя завяршылася.
Актывісты кампаніі заявілі, што будуць і надалей дабівацца адмены закона аб масавых мерапрыемствах. “Па гэтай акцыі мы бачым, як дзейнічаюць нашы грамадзянскія правы ў Рэспубліцы Беларусь, — адзначыў Мікіта Красноў. — Нават у дзень правоў чалавека дзяржава не змагла хаця б паказаць нам нармальнае аблічча. Мы паказалі, што нашы правы парушаюцца. Мы не маем права на свабоду сходаў, мы не маем права выказваць сваю думку. І мы паказалі прыклад, як можна змагацца з гэтым законам.