СДПГ дабіваецца вызвалення Статкевіча
Нямецкія сацыял-дэмакраты будуць дамагацца вызвалення Мікалая Статкевіча. Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Кацярына выступіла ў бундэстагу.
Яна была запрошана 10 мая на паседжанне фракцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі. Перад яго пачаткам адбылася сумесная прэс-канферэнцыя Кацярыны Статкевіч і кіраўніка фракцыі Франка-Вальтэра
Штайнмайера.

У сваім выступе на паседжанні фракцыі СДПГ у бундэстагу Кацярына заклікала дабівацца вызвалення свайго бацькі і іншых палітзняволеных. А таксама “фарсіраваць гэтыя тэмы на міжнародным
узроўні.
“Было вельмі прыемна, што мой даклад быў сустрэты з такой вялікай цікавасцю. Слухалі ўсе, і нягледзячы на вялікую колькасць людзей — 180 дэпутатаў — была цішыня.
Пасярэдзіне выступу мяне падтрымалі спантаннымі апладысментамі, — сказала Кацярына Статкевіч.
Пасля прамовы яна адказала на пытанні дэпутатаў. Дачка палітвязня сядзела ў прэзідыўме паміж Франкам-Вальтэрам Штайнмайерам і старшынёй СДПГ Зігмарам Габрыэлем. Па пратаколу гэта месца выключна для
ганаровых гасцей.
Лідары СДПГ пацвердзілі, што і далей будуць падтрымліваць Мікалая Статкевіча і дабівацца яго вызвалення. “Напачатку 2011 года менавіта па ініцыятыве СДПГ была прынята рэзалюцыя бундэстага і
рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі, — адзначыла Кацярына Статкевіч. — Зігмар Габрыэль таксама два разы звяртаўся да Лукашэнкі асабіста з адкрытым лістом, з патрабаваннем адпусціць
майго бацьку і іншых палітычных зняволеных.
На паседжанні выступіла таксама старшыня працоўнай групы Парламенцкай Асамблеі АБСЕ па Беларусі Ута Цапф. Як адзначыла Кацярына, Ута Цапф падтрымала яе выступ і распавяла пра тое, што не
зможа прысутнічаць назіральнікам на працэсе над яе бацькам. Бо ў той дзень ёй канчаткова адмовілі ў выдачы беларускай візы.