Шэсце памяці Жызнеўскага ў Кіеве. Фота і відэа
У дзень народзінаў героя «Нябеснай сотні» беларуса Міхаіла Жызнеўскага, які адным з першых загінуў на Еўрамайдане, у Кіеве прайшло шэсце ягонай памяці.
![e0b97df7_2a10_48b8_9ff2_88ba8a3c4eaf_w640_r1_s.jpg e0b97df7_2a10_48b8_9ff2_88ba8a3c4eaf_w640_r1_s.jpg](/img/v1/news/full/e0b97df7_2a10_48b8_9ff2_88ba8a3c4eaf_w640_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Увечары ў аўторак, 26 студзеня, актывісты шэрагу патрыятычных арганізацыяў сталіцы Украіны ўдзельнічалі ў шэсці памяці Міхала Жызнеўскага, арганізаваным рухам салідарнасці «Разам».
![gdb.rferl.org__a4967db7_15e3_4_e26af7c149a911ac1d102c2eb5417f0c.jpeg gdb.rferl.org__a4967db7_15e3_4_e26af7c149a911ac1d102c2eb5417f0c.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__a4967db7_15e3_4_e26af7c149a911ac1d102c2eb5417f0c.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Шэсце да дня народзінаў беларускага героя Украіны прайшло праз увесь цэнтр гораду, у тым ліку і праз майдан Незалежнасці, да помніка Жызнеўскаму на вуліцы Грушэўскага, дзе ён загінуў ад міліцэйскай кулі.
![gdb.rferl.org__4a883196_f126_4_28001bccf10997c751a10783221366a6.jpeg gdb.rferl.org__4a883196_f126_4_28001bccf10997c751a10783221366a6.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__4a883196_f126_4_28001bccf10997c751a10783221366a6.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Добраахвотнік Тактычнай групы "Беларусь" Ян Мельнікаў
На чале шэсця з бел-чырвона-белым сцягам крочыў добраахвотнік Тактычнай групы «Беларусь» Ян Мельнікаў, далей актывісты неслі велізарнае бел-чырвона-белае палатно.
Ля месца забойства Міхася Жызнеўскага адбыўся невялікі жалобны мітынг, на якім выступілі людзі, якія асабіста ведалі героя.