Сілавікі забралі Сяргея «Хлопотное дельце» і яго маці
Тэлеграм-каналы паведамляюць пра ператрус у Сяргея Міронава.
![Сяргей Міронаў, скрыншот «Радыё Свабода» Сяргей Міронаў, скрыншот «Радыё Свабода»](/img/v1/images/photo_2021_07_28_18_32_42.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяргей Міронаў, скрыншот «Радыё Свабода»
Паведамляецца, што Сяргея вывелі з пад'езда разам з маці, пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі, піша «Салідарнасць».
23-гадовы супрацоўнік «Інтэграла» Сяргей Міронаў праславіўся тролінгам міліцыянтаў, якія вырашылі запісаць з ім размову на відэа пасля затрымання.
Праз 15 сутак Сяргей выйшаў на свабоду знакамітым: яго выяву наносяць на адзенне, а словы пра «хлопотное дельце» і «ганяць ва ўсю моц» папоўнілі залатую калекцыю мемаў.
Пасля гэтай гісторыі мінулай восенню Сяргея і яго маці арыштоўвалі на суткі.