Каб зладзіць ператрус, міліцыянты ў Наваградку адключылі жанчыне святло
У Наваградку супрацоўнікі міліцыі прыйшлі з ператрусам да мясцовай актывісткі Ірыны Трафімік. Жанчыну выманілі з хаты, адключыўшы святло, паведамляе «Вясна».
![Наваградак. Фота 34travel.me Наваградак. Фота 34travel.me](/img/v1/images/1__1__24.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Наваградак. Фота 34travel.me
Вобшук праводзілі людзі са зброяй, пры гэтым акрамя Ірыны ў хаце знаходзілася ейная маленькая дачка. Нібыта ператрус быў звязаны са справаю аб абразе суддзі Лобан, якая раней прысудзіла жанчыне штраф 100 базавых велічыняў.