У кіраўніцы праектаў «Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці» праходзіць ператрус
У доме кіраўніцы праектаў «Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці» Наталлі Зданевіч у Брэсце праходзіць ператрус.
![Наталля Зданевіч, фота з сацыяльных сетак Наталля Зданевіч, фота з сацыяльных сетак](/img/v1/images/18768271_656537787877469_6992178502400949221_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Наталля Зданевіч, фота з сацыяльных сетак
Дабрачынны «Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці» быў створаны ў 2013 годзе, паведамляе REFORM.by. Яго дзейнасць накіраваная на вывучэнне спадчыны Брэста, захаванне і развіццё тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.
Фонд праводзіць даследаванні па тэме спадчыны, пошук і збор архіўных і гістарычных матэрыялаў, займаецца папулярызацыяй гісторыі Брэста і Брэсцкай крэпасці.
Сярод партнёраў і сяброў на сайце Фонду прысутнічаюць Міністэрства культуры, Міністэрства спорту і турызму, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Брэсцкі выканкам, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт і іншыя афіцыйныя ведамствы.