Справа «ваяра» Валерыя Бычкоўскага накіраваная на новы разгляд

Мінскі гарадскі суд разгледзеў скаргу Валерыя Бычкоўскага, аматара спартыўна-патрыятычных гульняў, якога 19 чэрвеня затрымалі з прымяненнім фізічнай сілы ў менскім метро нібыта за адмову прайсці дагляд рэчаў.

sheuron_1_1.jpg


Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы) і пакінулі на ноч у аддзяленні міліцыі. Падрабязна пра затрыманне Бычкоўскага распавядалася ў артыкуле “Валер Бычкоўскі: “Затрымалі, склалі пратакол, скралі шэўроны”.
Затым 23 ліпеня суд Першамайскага раёна Мінска вынес пастанову аб пакаранні Бычкоўскага штрафам у памеры 3 базавыя велічыні. Гэтую пастанову Бычкоўскі абскардзіў.
Мінгарсуд, разгледзеўшы скаргу і матэрыялы справы, прыняў рашэнне прысуд Першамайскага суда адмяніць, а справу накіраваць на новы разгляд іншаму суддзі ў той жа суд.
Дарэчы, шэўроны з “Пагоняй” і нашыўкі клуба СПК “Ваяр”, якія таемным чынам “зніклі” з рэчаў Бычкоўскага ў аддзяленні міліцыя, так і не знайшліся.
spring96.org