Старонку сябра БСДП Аляксандра Абрамовіча ў фэйсбуку абвясцілі «экстрэмісцкай»

Facebook-старонка журналіста і старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі БСДП прызнаная «экстрэмісцкай»

aljaksandr_abramovicz.jpg

24 чэрвеня суд Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю Facebook-старонкі старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі БСДП Аляксандра Абрамовіча «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляюць праваабаронцы.

Адзначым, што Абрамовіча затрымлівалі 28 чэрвеня і трое сутак утрымлівалі ў ізалятары Барысаўскага РАУСа. У выніку на яго былі складзеныя два пратаколы па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суд Барысаўскага раёна прызнаў Абрамовіча вінаватым у тым, што ён зрабіў рэпост інфармацыйных матэрыялаў са свастыкай, а таксама рэпост з тэлеканала, які быў прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім».

Па адным пратаколу мужчыне прызначылі 30 базавых велічыняў, а па другім — 10 базавых. Агулам Абрамовіча тады аштрафавалі на 1 280 рублёў.