Стралкоў: «Спускавы кручок вайны ўсё-ткі націснуў я»
Былы галоўнакамандуючы ўзброеных фарміраванняў ДНР Ігар Стралкоў (Гіркін) узяў на сябе адказнасць за вайсковыя дзеянні ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны.
Пра гэта ён заявіў у интерьвю газеце «Заўтра».
«Спускавы кручок вайны ўсё-ткі націснуў я. Калі б наш атрад не перайшоў мяжу, у выніку ўсё б скончылася, як у Харкаве, як у Адэсе. Было б некалькі дзясяткаў забітых, абпаленых,
арыштаваных. І на гэтым бы скончылася. А практычна махавік вайны, якая да гэтага часу ідзе, запусціў наш атрад. Мы змяшалі ўсе карты на стале. Усе! І з самага пачатку мы пачалі ваяваць
сур'ёзна: знішчаць дыверсійныя групы "правасекаў"», — сказаў Стралкоў.
Ён дадаў, што нясе адказнасць і за далейшае развіццё ваеннага канфлікту, у тым ліку і пасля ад'езду з Данбаса.
«Я нясу асабістую адказнасць за тое, што там адбываецца. За тое, што да гэтага часу Данецк абстрэльваюць, — я нясу адказнасць. За тое, што Славянск пакінуты, вядома, я нясу адказнасць. І за
тое, што ён не вызвалены, я таксама нясу адказнасць», — сказаў Стралкоў.
Ён таксама прызнаў, што вырашальную ролю ў контрнаступленні сепаратыстаў у жніўні 2014 адыгралі расійскія кадравыя вайскоўцы.
«Асобныя падраздзяленні апалчэння былі ім падпарадкаваныя. Але ў асноўным на Марыупаль наступалі "адпускнікі". Калі яны сышлі, зыбкая засталася і лінія фронту, і
магчымасці. Па-першае, Марыупаль быў пусты, там двое сутак не было украінскіх вайскоўцаў, можна было ўзяць без бою. Але быў загад не займаць. Не проста загад спыніцца, а загад ні ў якім разе не
займаць», — распавёў Стралкоў.
У канцы жніўня прэм'ер-міністр самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка у інтэрв'ю федэральнаму тэлеканалу «Расія 24» заявіў, што на баку
сепаратыстаў ваююць у якасці добраахвотнікаў тры-чатыры тысячы грамадзян РФ. Па словах Захарчанкі, шэраг кадравых вайскоўцаў «вырашылі правесці водпуск не на пляжы, а сярод нас, сярод
братоў, якія змагаюцца за сваю свабоду».
Першыя паведамленні аб знаходжанні групы Ігара Гіркіна (Стралкова) у Славянску з'явіліся ў СМІ пасля публікацыі радыёперахопу Службы бяспекі Украіны ў сярэдзіне красавіка 2014 года. На
запісы нейкі камандзір з пазыўным «Стралок» даваў справаздачу перад каардынатарамі аб паспяховай засадзе, у якой быў забіты капітан спецпадраздзялення СБУ
«Альфа» Генадзь Білічэнка, а яшчэ трое афіцэраў украінскага спецназа атрымалі раненні. Журналісты таксама высветлілі, што каардынацыяй дзеянняў групы Стралкова займаўся
расійскі паліттэхнолаг Аляксандр Барадай, які пазней стаў прэм'ер-міністрам самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.
У сярэдзіне жніўня 2014 Стралкоў пакінуў пасаду галоўнакамандуючага вайсковымі фармаваннямі ДНР. Ён быў зняты з пасады адначасова з адстаўкай Аляксандра Барадая з пасады прэм'ер-міністра
непрызнанай рэспублікі. Пасля ад'езду з Данбаса Стралкоў неаднаразова выступаў з крытыкай цяперашняга кіраўніцтва ДНР і ЛНР, а таксама заяўляў аб наяўнасці сярод вышэйшых расійскіх чыноўнікаў
«партыі здрады». Барадай са свайго боку заявіў, што не падтрымлівае палітычныя выказванні Стралкова.
slon.ru