Суд разгледзіць магчымасць адмены прэвентыўнага нагляду над Змітром Дашкевічам
5 чэрвеня ў Першамайскім судзе Мінска адбудзецца працэс, на якім вырашыцца лёс прэвэнтыўнага нагляду над былым палітвязнем Змітром Дашкевічам.

У 2011 годзе старшыня «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады калоніі нібыта за ўдзел у бойцы з мінакамі, якая адбылася за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. За некалькі месяцаў да адбыцця тэрміну ў Глыбоцкай калоніі Зміцер Дашкевіч быў асуджаны яшчэ на год нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі. Актывіст выйшаў на волю з Гарадзенскай турмы ў канцы жніўня 2013 года і трапіў пад прэвэнтыўны нагляд на 6 месяцаў. Нагляд быў працягнуты яшчэ на 3 месяцы.
Зміцер Дашкевіч мусіць знаходзіцца дома з 20 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы, у любы час дня і ночы да яго могуць прыйсці з праверкай. Таксама ён мусіць рэгулярна адзначацца ў міліцыі і атрымліваць дазвол на паездкі за горад.