Супраць Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу
20 лістапада Мікалаю Дзядку было прад'яўленае новае абвінавачванне па арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).

Пра гэта бацькам палітвязня паведаміў дзяржаўны адвакат, якога выклікалі для прад'яўленне абвінавачванняў. Справа была заведзена 13 лістапада. У бліжэйшы час яго перавядуць у СІЗА як
падследнага.
Да гэтага Дзядок правёў 8 сутак у штрафным ізалятары, а потым быў пераведзены ў адзіночную камеру.
Зняволены павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года, адбыўшы пакаранне ў 4.5 гады пазбаўлення волі. Артыкул 411 прадугледжвае да 1 года пазбаўлення волі ў дадатак да асноўнага
пакарання.
Як вядома, увосень 2015 павінны прайсці выбары прэзідэнта Беларусі. Лукашэнка робіць усё магчымае, каб нейтралізаваць сваіх палітычных праціўнікаў, у асаблівасці анархістаў, якія выступаюць
супраць любой улады і гатовыя на радыкальныя дзеянні.
abc-belarus.org