Сустракаем вясну разам з «Пастарнакам»
У Мінску 5 красавіка пройдзе эка-фэст «Пастарнак». Гэтым разам у цэнтры ўвагі — здароўе і прыгажосць. Арганізатары абяцаюць вялікую разнастайную праграму на светлай шматфункцыянальнай лакацыі «Moving Art Factory» ў самым цэнтры горада!
На фестывалі гасцей чакае некалькі лакацый:
Бьюці-корт ад экабрэндаў, дзе вы зможаце набыць этычную касметыку і экапрадукты для здароўя і прыгажосці. Тут жа зона ператварэння, на якой вам прапануюць зрабіць экспрэс-укладку і лёгкі макіяж на аснове экакасметыкі.
Лекцыі wellness экспертаў па натуральнаму амаладжэнню, спецыялістаў у сферы этычных бізнесу і экалагічнай касметалогіі, нутрыцыалогіі, ведыйскай медыцыны і інш.
Зала спартыўных забаў, дзе можна паспрабаваць розныя напрамкі ёгі, адчуць магіюспявальных чаш, заняцца пілатэсам і інш. У зале ёсць распранальня! Не забудзьцеся ўзяць спартыўную форму!
Zero waste бар са смачнай веганскай ежай, напоямі і карыснымі прысмакамі.
За здаровымі прадуктамі адпраўляйцеся наўпрост на маркет, дзе збяруцца прадстаўнікі экабрэндаў, вытворцы экапрадуктаў з усіх рэгіёнаў РБ. Вас чакае самы шырокі выбар этычнай і натуральнай касметыкі на любы густ, а таксама аксэсуары і карысныя дробязі, суперфуды, сыраедчаскія тавары і многае іншае.
У рамках эка-фестывалю пройдуць модныя паказы eco-friendly дызайнераў. Вінтаж, натуральныя тканіны і толькі ўсвядомленае спажыванне. Усю вопратку можна будзе прымерыць і набыць пасля паказу.
Спецыяльна для маленькіх наведвальнікаў будзе арганізавана зона забаў, дзе дзень праляціць, як пара імгненняў. Таму прыходзіць да нас з дзецьмі не толькі можна, але і трэба!
Творчасць. На «Пастарнаку» кожны будзе мець магчымасць тварыць! Маляванне, ганчарнае мастацтва, аплікацыі і стварэнне цацак сваімі рукамі. Сачыце за праграмай майстар-класаў і прыходзьце на той, які блізкі менавіта вам!
Што браць з сабой? Не забудзьцеся ўзяць з сабой шматразовы кубак і ёмісты шопер. Не перашкодзіць свой кантэйнер для ежы. Мы не выкарыстоўваем пластыкавы посуд падчас правядзення фестывалю. І не забудзьцеся пра чацвераногіх сяброў — яны для нас таксама жаданыя госці.
Дарэчы, усе тавары экспанентаў праходзяць строгі экалагічны рэгламент адпаведнасці.