Што ў Баранавічах робяць расійскія вайскоўцы?
17 траўня ў Баранавічы прыбыла падраздзяленне Збройных сілаў Расійскай Федэрацыі. Жаўнераў зафіксаваў побач з цэнтральным уваходам у чыгуначны вакзал «Баранавічы Палескія» мясцовы грамадскі актывіст Уладзімір Гундар.

Паводле сведчання Гундара, мінакі, якія праходзілі побач, пыталіся ў расійскіх вайскоўцаў, што яны тут робяць, а таксама заўважалі, што падобным чынам у 1941 годзе тут фатаграфаліся жаўнеры Вермахта. На заўвагу расійскага афіцэра, навошта актывіст здзяйсняе фотафіксацыю, Уладзімір Гундар адказаў, што яму гэта патрэбна і ён знаходзіцца ў сябе дома, на што камандзір расійскага падраздзялення заявіў, што і яны знаходзяцца дома.

Грамадскі актывіст таксама выказаў меркаванне, што беларусы выступаюць супраць прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.

Цалкам мажліва, расейскае падраздзяленне прыбыла ў Баранавічы для далейшага транспартавання на 474-ы асобны радыётэхнічны вузел «Ганцавічы» (в/ч 03522, пас. Азярэчча Мінскай вобл., месціцца за 40 км ад Баранавічаў), дзе дыслакуецца радыёлакацыйная станцыя папярэджання пра ракетны напад 70М6 «Волга» Касмічных войскаў ПКС Расійскай Федэрацыі.
Паводле informnapalm.org