ТБМ звяртаецца па дапамогу
Зварот Рады ТБМ да прыхільнікаў роднага слова.
"Просім Вас у сувязі з павелічэннем са студзеня 2017 арэнднай платы за памяшканне сядзібы ТБМ (зараз яна складае 1435,00 руб.) і неабходнасці фінансавай падтрымкі нашай газеты "Наша слова" (частка накладу якой распаўсюджваецца бясплатна) падтрымаць нас сваімі ахвяраваннямі.
Грашовыя сродкі можна прыносіць у сядзібу ТБМ штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 15.00 да 19.00, альбо пералічыць на рахунак ТБМ - УНП ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" 100129705, р/р 3015741233011 у Аддзяленні № 539 па Мінску і Мінскай вобласці ААТ "Белінвестбанк", код 739. Спісы ахвярадаўцаў рэгулярна друкуюцца ў "НС", змяшчаюцца на партале ТБМ".
Паводле прэс-рэлізу