На думку ТБМ, гэта здыме пытанне аб навучанні дзяцей на беларускай мове ў сувязі з закрыццём малакамплектных школ у вёсках, а таксама павысіць узровень адукацыі вучняў.
Пачаць гэтую справу прапануюць «з цэнтральных раёнаў Мінскай вобласці: Стаўбцоўскага, мясціны якога звязаныя з жыццём і дзейнасцю класіка нашай літаратуры Якуба Коласа, і Нясвіжскага, дзе на высокім міжнародным узроўні папулярызуецца наша слаўная гісторыка-культурная спадчына».