У акцыі пратэсту ў Мінску ўдзельнічалі больш за 100 тысяч чалавек
Карэспандэнты «Нашай Нівы» падлічылі, што колькасць удзельнікаў акцыі ў Мінску на 50-ы дзень пратэстаў перавысіла 100 тысяч чалавек.

Такія ж падлікі колькасці ўдзельнікаў «юбілейнай» пратэстнай акцыі называе і «Інтэрфакс», прычым спасылаецца на відавочцаў.
Калі дэманстранты дайшлі да станцыі метро «Акадэмія навук», хвост калоны быў толькі каля «Рыгі», паведамляе тэлеграм-канал t.me/kyky_org