
Падпраграмай «Сям'я
і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады прадугледжана ў 2016-2017 гадах прапрацаваць пытанне аб мэтазгоднасці ўстанаўлення абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькаў пры нараджэнні дзіцяці.
Паводле слоў Марыны Арцёменка, у водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў у 2015 годзе знаходзіліся 3 тыс. 97 мужчын (бацькаў і дзядуль). Усяго ж у водпуску па доглядзе дзіцяці ў мінулым годзе было 302 тыс. 360 чалавек. «Атрымліваецца, толькі 1 працэнт мужчын карыстаецца прадастаўленай заканадаўствам магчымасцю водпуску па доглядзе дзіцяці, — сказала прадстаўнік Мінпрацы і сацабароны. — У грамадстве недаацэньваецца ўдзел мужчын у выхаванні дзяцей, недаацэньваецца і самімі мужчынамі».
Спецыяліст дадала, што ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пачалі паступаць запыты ад дэпутатаў наконт увядзення абавязковага бацькаўскага водпуску.
Паводле БелТА