У Беларусі пашыраны спіс экстрэмісцкіх Telegram-каналаў
Інфармацыйная прадукцыя супольнасці ў Telegram-канале "Шаркаўшчына" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на Генеральную пракуратуру.
Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага канала была прызнана экстрэмісцкай, паслужыла заява пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна. Суд цалкам яе задаволіў.
У Беларусі прызнаны "экстрэмісцкімі" больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.
Апроч таго МУС рыхтуе да публікацыі спіс фізічных асоб, якія маюць дачыненне да "экстрэмісцкай дзейнасці".