Публікацыі барысаўскага сайту Ex-press.by прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

Адпаведную пастанову прыняў суд Барысаўскага раёну, піша Свабода.

rage_g1e4e3bc9e_1280.png


Разгляд справы адбыўся пасля заявы пракуратуры Барысаўскага раёну. Інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-рэсурсу Ex-press.by прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
З часу сфальшаваных выбараў прэзідэнта Беларусі ў жніўні 2020 году ўлады прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйную прадукцыю шэрагу СМІ, у тым ліку тэлеканалу «Белсат», спартовага сайту By.tribuna.com і парталу Tut.by.
Еx-press.by — незалежнае рэгіянальнае выданне, якое асвятляе падзеі ў Барысаве і Жодзіне. 6 жніўня ягоны сайт быў часова заблакаваны.
У ліпені пасля ўзмацнення ціску сілавікоў на незалежныя СМІ Беларусі рэдакцыя Еx-press.by пакінула Беларусь.