У Беларусі ўводзіцца інстытут паручыцельства пры памілаванні асуджаных
Адпаведны ўказ сёння падпісаў Лукашэнка. Паведамляецца, што дакумент прыняты «ў мэтах рэалізацыі апошніх змяненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, накіраваных на ўдасканаленне інстытутаў дасудовага вызвалення і памілавання».
![img_2816_logo_1.jpg img_2816_logo_1.jpg](/img/v1/images/img_2816_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Указам удасканалены парадак вызвалення асоб ад крымінальнай адказнасці па рашэнні кіраўніка дзяржавы. У дакуменце замацоўваецца пакетны прынцып унясення хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці на разгляд прэзідэнта.
Рэгламентаваны таксама інстытут паручыцельства пры памілаванні асуджаных, згодна з якім сваякі асуджанага альбо людзі, якія добра яго ведаюць, змогуць даць асабістыя паручальніцтвы ў якасці гарантыі законапаслухмяных паводзін памілаванага.
Названыя новаўвядзенні ўступаюць у сілу 14 красавіка 2021 года.