У Гародні адкрыўся каледж тэалогіі

28 жніўня Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка ўручыў біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі Тэалагічнага каледжа імя святога Казіміра Гродзенскай дыяцэзіі.

colledge.jpg


Галоўнай задачай гэтай навучальнай установы будзе з'яўляцца "падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі". У каледжы можна будзе атрымаць веды ў галіне тэалогіі, філасофіі, катэхізацыі, біблістыкі, літургіі, гісторыі, касцёльнага права, дабрачыннасці, сямейнага жыцця, рэлігійных сродкаў масавай камунікацыі і іншых дысцыплінаў згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.
Каледж распачне дзейнасць у гэтым навучальным годзе, прапануючы навучанне па дзвюх спецыялізацыях: катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам) i агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса)
Паводле Krynica.info