У ліпені па рэгіёнах Беларусі будзе ездзіць бясплатная цырульня на колах
Апроч прафесіяналаў з Мінска, у мерапрыемствах прымуць удзел найлепшыя мясцовыя майстры.

Здымак www.klich.by
Цырульня на колах бясплатна абслужыць у ліпені жыхароў 12 гарадоў і іншых населеных пунктаў. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства гандлю, такім чынам будзе выпрабоўвацца новы сервіс па абслугоўванні жыхароў аддаленых раёнаў і сельскай мясцовасці.
Праект будзе працаваць цягам 21 дня. Апроч прафесіяналаў з Мінска, у мерапрыемствах прымуць удзел найлепшыя мясцовыя майстры. Мэта праекта — зрабіць паслугі цырульні як мага больш даступнымі.
Паводле «Беларускай службы Польскага радыё»