У Лошыцкім парку хочуць зрабіць Дом шлюбаў, рэстаран і паркоўку
У газеце «Мінскі кур'ер» з'явілася апавяшчэнне аб правядзенні грамадскага абмеркавання праекту. Гаворка ідзе аб рэканструкцыі будынкаў № 17 па вуліцы Чыжэўскіх і № 5 і № 6 па праездзе Чыжэўскіх. Усе тры пабудовы з'яўляюцца помнікамі горадабудаўніцтва і архітэктуры і адносяцца да нерухомай і гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Арганізатарам грамадскіх абмеркаванняў выступае адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска, а заказчыкам — КУП "Мінская спадчына".
Што плануецца зрабіць?
Такім чынам, будынак № 5 па праездзе Чыжэўскіх (былы бровар) стане Домам шлюбаў, у будынку № 6 адкрыецца рэстаран, а будынак № 17 па вуліцы Чыжэўскіх ператворыцца ў шматфункцыянальны аб'ект з гандлёвымі памяшканнямі, салонам прыгажосці і кавярняй.
Акрамя рэканструкцыі капітальных пабудоў, на ўездзе ў Лошыцу плануюць аднавіць уязную браму і добраўпарадкаваць тэрыторыю. На зялёнай зоне з'явяцца ўчасткі для правядзення шлюбаў на адкрытым паветры і пешаходныя алеі з разнастайнымі тэматычнымі пляцоўкамі. Таксама побач з новымі аб'ектамі (бліжэй да вуліцы Чыжэўскіх) узвядуць паркоўку для аўтамабіляў на 75 месцаў і аўтобусаў на 3 месцы.

Схема аб'ектаў
Пачаць работы плануецца ў 2022 годзе, а завяршыць — да 2024 года.
Грамадскія абмеркаванні пройдуць з 13 траўня па 13 чэрвеня. З дакументацыяй можна азнаёміцца ў вестыбюлі адміністрацыі Ленінскага раёна (на афіцыйным сайце адміністрацыі), альбо ў КУП "Мінская спадчына". У раённую адміністрацыю трэба накіроўваць і свае прапановы і заўвагі, калі такія з'явяцца.
realt.by