У Мінску сілавікі сарвалі дваровы канцэрт
Сёння ўвечары, 19 лістапада, у Мінскім мікрараёне Сухарава сілавікі сарвалі дваровы канцэрт.
![suharava_kancert.jpg suharava_kancert.jpg](/img/v1/images/suharava_kancert.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сілавікі прыехалі ў двор, дзе праходзіў вечаровы канцэрт. Тэлеграм-канал @motolkohelp паведаміў, што людзі добра бавілі час, пакуль не прыехалі сілавікі: «Стаяць жанчыны, шмат дзяцей. Яны выбягаюць з драбавікамі, з пісталетамі. Напалохалі дзяцей. Музыкі паспелі схавацца».
Ёсць затрыманыя, сілавікі забралі канцэрнтую апаратуру, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Радыё Свабода.