У Нароўлі хлопец і дзяўчына ўжылі гвалт да пракурора. Вынесенае ім пакаранне можа здзівіць

Суд Мазырскага раёна вызначыў пакаранне ў дачыненні да 22-гадовага жыхара Нароўлі Ж. і яго 19-гадовай знаёмай К. Ім інкрымінаваны гвалт у дачыненні да асобы, якая выконвае грамадскі абавязак, паведамляе партал Генпракуратуры.

_1_.jpg

Паводле матэрыялаў справы, у лістападзе мінулага года пасля сумеснага распіцця спіртных напояў з іншымі асобамі абвінавачаныя ўчынілі бойку на вул. Камсамольскай у Нароўлі. Гэта ўбачыў пракурор раёна і запатрабаваў спыніць бойку, выклікаўшы супрацоўнікаў міліцыі. Пры гэтым ён прадставіўся.

У адказ абвінавачаныя ўжылі ў дачыненні да пракурора фізічную сілу.

Іх у выніку пакаралі паводле  ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса. Мужчыну Ж. прызначаны трохмесячны арышт, а дзяўчына К. атарымала штраф у памеры 40 базавых велічынь.