У палітвязня Уладзіміра Гундара ў турме забралі ўсе лісты
Нядаўна палітвязень Уладзімір Гундар — актывіст і краязнаўца з Баранавічаў напісаў, што ў турме ў яго забралі ўсе лісты.
Палітвязня
затрымалі па "справе Аўтуховіча" нібыта за падрыхтоўку тэракта, нагадваюць праваабаронцы. Уладзімір Гундар мае інваліднасць другой групы — у яго няма нагі.
Спачатку Уладзіміра Гундара вінавацілі ў тэрарызме, але пазней гэты артыкул быў зняты. Цяпер Уладзіміру ставіцца ў віну ч. 1 арт. 285 (стварэнне злачыннай арганізацыі) і ч. 2 арт. 357 (замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
Увесь час у зняволенні на Гундара аказваецца ціск. Яго змяшчаюць у карцар, а аднойчы падчас этапу прымусілі ісці без мыліц:
«Міліцыянты скулі яму рукі за спінай кайданкамі, забралі мыліцы і сказалі, што на загад следчага КДБ ён мусіць дабірацца да аўтамабіля самастойна. Уявіце: без нагі, без мыліцаў, з рукамі за спінай у кайданках», — паведамлялі сваякі.
Нядаўна Гундар напісаў, што ў яго забралі ўсе лісты.
Паведамляецца, што суд над палітвяўнем адбудзецца прыкладна ў канцы траўня.