Прысуд Сафіі Сапега агучаць 6 траўня
Прысуд палітзняволенай грамадзянцы Расіі Сафіі Сапега абвесцяць 6 траўня, паведамляюць праваабаронцы.
![safija_sapeha_1.jpg safija_sapeha_1.jpg](/img/v1/images/safija_sapeha_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сапегу абвінавачваюць паводле 7 артыкулаў КК. Яе справа з 28 сакавіка Гродзенскі абласны суд разглядае ў закрытым рэжыме, піша REFORM.by. Аднак па беларускіх законах прысуд агучваецца адкрыта, нягледзячы на закрытасць самога працэсу.
Нагадаем, Сапегу затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі рэйса Ryanair Афіны-Вільня ў Мінску.