Палітзняволенай у калоніі забаранілі наведваць тэатр і спортзалу
Ксеніі Сырамалот і яшчэ некалькім палітзняволеным адміністрацыя калоніі забараніла наведваць тэатр і спортзалу

Сястра палітзняволенай Ксеніі Сырамалот у Instagram паведаміла, што адміністрацыя гомельскай калоніі пазбавіла дзяўчыну і яшчэ некалькіх палітзняволеных наведвання тэатра і спортзалы. Прычыны забароны вязням не паведамілі.
Ксенія Сырамалот — студэнтка БДУ, прэс-сакратарка «Задзіночання беларускіх студэнтаў», валанцёрка Праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама фігурантка вядомай «справы студэнтаў». 16 ліпеня суд прысудзіў ёй 2,5 гады калоніі. З кастрычніка адбывае свой тэрмін у гомельскай калоніі №4.