Палітвязням з «Белтэлекама» пакінулі прысуды без зменаў — 11 гадоў калоніі
Палітвязням Аляксею Бычкоўскаму і Арцёму Пархамовічу, асуджаным да 11 гадоў калоніі, пакінулі прысуды без зменаў

Вярхоўны суд 29 красавіка разглядзеў апеляцыйныя скаргі палітзняволеных Аляксея Бычкоўскага і Арцёма Пархамовіча на прысуд Мінгарсуда. Суд пастанавіў пакінуць прысуды ў сіле.
Аляксея і Арцёма затрымалі восенню 2021 года. На "пакаяльных відэа" мужчыны выглядалі збітымі. Згодна версіі абвінавачвання, былыя супрацоўнкі «Белтэлекама» ў 2020 годзе "перадалі адміністратарам экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў персанальныя і іншыя асабістыя дадзеныя больш чым 150 асоб з ліку кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных праваахоўных органаў, суддзяў, журналістаў, работнікаў сферы адукацыі і медыцыны, грамадскіх дзеячаў".

Суд па рашэнні суддзі праходзіў у закрытым рэжыме. 8 лютага палітвязням прысудзілі 11 гадоў калоніі. Хутка іх этапуюць у калонію.