У Рэчыцы пасмяротна асудзілі хлопца, які памёр на Новы год пасля затрымання сілавікамі

Суд Рэчыцкага раёна вынес прысуд Дзмітрыю Усхопаву, які памёр пры нявысветленых абставінах на Новы год пасля затрымання міліцыяй. Справу, вядома, распачалі не ў адносінах да сілавікоў, а на памерлага хлопца, піша «Фл*гшток».

photo_2022_08_04_18_53_40.jpg

Нагадаем, 27-гадовы жыхар Рэчыцы ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня быў затрыманы міліцыяй, а праз дзве гадзіны памёр у бальніцы.

Сваякі Дзмітрыя былі перакананыя, што яго моцна збівалі ў аддзеле міліцыі. Калі яго пабачылі родзічы, адзенне на ім было разарванае, ён быў увесь аж да ніжняй бялізны абліты вадой. На левай скроні круглая рана памерам каля 1,5 сантыметры.

Перад пахаваннем хлопца міліцыянты затрымалі блізкіх сяброў Дзмітрыя, а сваякі памерлага былі вымушаныя пакінуць Беларусь.

У выніку Усхопава прызналі вінаватым у незаконным набыцці і захоўванні наркотыкаў. Прысуд вынесены без прызначэння пакарання.