У YouTube і Google адбыўся масавы збой
У пошуку Google, відэахостынгу YouTube і некаторых іншых сэрвісах кампаніі адбыўся масавы збой. Праблемы назіраюцца і ў Беларусі. Пра гэта сведчаць даныя рэсурсу Downdetector.

Мяркуючы па карце збояў, праблемы ў асноўным закранулі карыстальнікаў з Заходняй і Цэнтральнай Еўропы — напрыклад, Германію, Чэхію, Вялікабрытанію. Зрэшты, як мінімум у некалькіх буйных гарадах ЗША таксама ёсць праблемы — у прыватнасці, у Нью-Ёрку. Нягледзячы на тое, што на карце збояў Беларусь на закранута, доступ да YouTube таксама ёсць не ва ўсіх юзэраў.

Вось якое паведамленне паказваецца, калі паспрабаваць зайсці на галоўную старонку YouTube. З пошукавікам (Google.by) сітуацыя крыху лепшая — у некаторых карыстальнікаў сайт працуе, у часткі — не.
Таксама цяпер можа быць недаступная пошта Gmail і крама Play Маркет.

На малюнку ніжэй вы можаце ўбачыць, якія сэрвісы закрануў збой.

Афіцыйных каментароў прадстаўнікоў кампаніі пакуль няма.
tut.by