У Дудутках адбылася рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы (відэа)
У музейным комплексе пад Мінскам прайшоў міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі.
![04_dudutki.jpg 04_dudutki.jpg](/img/v1/news/full/04_dudutki.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У музейным комплексе "Дудуткі" пад Мінскам на працягу двух дзён праходзіў VII міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі "Наш Грунвальд". Ён прысвечаны 605-й гадавіне легендарнай Грунвальдскай бітвы. У ёй, нагадаем, продкі беларусаў, палякаў і літоўцаў разбілі войска Тэўтонскага ордэна і спынілі яго экспансію.
Гледачы ўбачылі турніры збраяносцаў і рыцараў, спаборніцтвы лучнікаў і алебардыстаў, масавую бітву, выступленне танцавальных калектываў, майстар-класы, старадаўнія гульні.
Цэнтральнай падзеяй фестывалю стала рэканструкцыя бітвы. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, інфармуе БелаПАН.
![http://euroradio.fm/files/field/image/2015/07/06_dudutki.jpg 06_dudutki.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2015/07/06_dudutki.jpg)
![http://euroradio.fm/files/field/image/2015/07/02_dudutki.jpg 02_dudutki.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2015/07/02_dudutki.jpg)
Фота, відэа: БелаПАН