У Гродне згарэў прытулак для бяздомных жывёл

Валанцёры ўпэўненыя, што домік, дзе знаходзіліся сабакі, хтосьці падпаліў.



hrodna_2408.jpg

Фота: kp.by

У Гродне згарэў прытулак для бадзяжных сабак. На шчасце, ніхто з жывёлаў не пацярпеў, а вось сам будынак выгараў цалкам, піша "Комсомольская правда".

Пажар пачаўся ўвечары ў нядзелю, 23 жніўня. Вельмі хутка полымя ахапіла ўвесь будынак. На шчасце, сабак, якія былі ў памяшканні, паспелі выпусціць. Праўда, перапалоханыя жывёлы вельмі хутка разбегліся па акрузе. Валанцёрам грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" давялося лавіць сваіх гадаванцаў. Цяпер яны шукаюць, куды змясціць жывёлаў на бліжэйшыя тры-чатыры дні.

На думку валанцёраў, прычынай пажару стаў падпал. Аднак сапраўдную прычыну назавуць толькі спецыялісты.

euroradio.fm