Фотафакт: У Гродне адкрыўся музей турэмнага побыту
У гродзенскай турме 20 жніўня адкрыўся музей турэмнага побыту.

Музей размяшчаецца ў аднапавярховым доме па вуліцы Кірава, 6, акурат насупраць турмы.
У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы, здымкі, дакументы і ўзнагароды былых супрацоўнікаў турмы, а таксама артэфакты, прысвечаныя гісторыі пенітэнцыярнага ведамства.
Сярод экспанатаў — ланцугі, кайданы і рагаткі пачатку XIX стагоддзя, клеймы, якія ставілі на шчаку асуджаных, таўро "Вор" і "Кат" — імі клеймавалі катаржан, уцекачоў з месцаў пазбаўлення волі.
Руслан Кулевіч, “Твой стыль”
Здымкі Руслана Кулевіча